Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фанатызм, ✂, м.

Склад думак і паводзіны фанатыка.

|| прым. фанатычны, ✂.

фанатык, ✂, м.

  1. Чалавек, які слепа адданы толькі сваёй рэлігійнай веры.

  2. перан. Чалавек, цалкам адданы якой-н. справе.

    • Ф. эстрады.

|| ж. фанатычка, ✂.

фанатычны, ✂.

  1. гл. фанатызм.

  2. Прасякнуты фанатызмам, уласцівы фанатыку.

    • Фанатычная адданасць справе.

|| наз. фанатычнасць, ✂.

  • Ф. перакананняў.

фанатэкар, ✂, м.

Работнік фанатэкі.

фандаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Уключыць (-чаць) у фонд (у 2 знач.).

  • Ф. тавары.

|| наз. фандаванне, ✂.

фанема, ✂, ж.

У мовазнаўстве: абстрактная гукавая адзінка мовы, якая ў розных пазіцыях выконвае сэнсаадрознівальную функцыю.

|| прым. фанемны, ✂ і фанематычны, ✂.

фанендаскоп, ✂, м.

Медыцынскі прыбор для праслухоўвання хворых, які складаецца з дзвюх гнуткіх слыхавых трубак, злучаных гукаўлоўнай камерай.

|| прым. фанендаскопны, ✂.

фанера, ✂, ж.

  1. Тонкія драўляныя пласціны для абліцоўкі сталярных вырабаў.

  2. Матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны.

    • Трохслойная ф.

|| прым. фанерны, ✂.

фанераваць, ✂; незак.

Абліцоўваць фанерай.

|| наз. фанераванне, ✂ і фанероўка, ✂.

|| прым. фанеровачны, ✂.

фанетыка, ✂, ж.

  1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы.

    • Эксперыментальная ф.
  2. Гукавы склад мовы.

    • Ф. усходніх гаворак.

|| прым. фанетычны, ✂.