Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяцеж, ✂, м.

Стыхійнае ўзброенае паўстанне супраць улады.

  • Падаўленне мяцяжу.

мяцежнік, ✂, м.

Удзельнік мяцяжу.

|| ж. мяцежніца, ✂.

|| прым. мяцежніцкі, ✂.

мяцежны, ✂.

  1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу, заклікае да яго.

    • Мяцежныя войскі.
  2. Трывожны, неспакойны, бурны.

    • М. характар.

|| наз. мяцежнасць, ✂.

мяцеліца, ✂, ж.

  1. Снежная бура, завея.

    • Разгулялася м.
  2. Народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе з частымі зменамі фігур і паваротамі.

|| прым. мяцелічны, ✂.

мяцёлка, ✂, ж.

  1. гл. мятла.

  2. Суквецце некаторых раслін, якое мае мяцёлчаты выгляд.

|| прым. мяцёлачны, ✂.

мяцёлчаты, ✂, (спец.).

Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі (у 2 знач.).

мяцца​1, ✂; незак.

Рабіцца няроўным, нягладкім, збірацца ў складкі.

  • Гэта матэрыя мнецца.

|| зак. змяцца, ✂ і памяцца, ✂.

мяцца​2, ✂; незак. (разм.).

Праяўляць нерашучасць, саромецца, вагацца.

мяць, ✂; незак.

  1. Сціскаючы, ператвараць у мяккую масу, рабіць мяккім.

    • М. лён.
  2. Рабіць няроўным, камячыць.

    • М. паперу.
  3. Аб раслінах: прыгінаць, прытоптваць да зямлі.

    • М. траву.
  4. Есці з апетытам, умінаць (разм.).

|| зак. змяць, ✂ і размяць, ✂.

мяч, ✂, м.

Суцэльны або пусты ў сярэдзіне шар з пругкага матэрыялу, здольны адскакваць пры ўдары аб цвёрдую паверхню.

  • Ручны м.
  • Валейбольны м.

|| памянш. мячык, ✂.