Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зноў, прысл.

Яшчэ раз; да таго ж.

  • З. пайшоў дождж.
  • Вы з. тут строіце падкопы?

◊

  • Зноў жа і зноў-такі (разм.) — да таго ж, у дадатак.

  • Вакол крам ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

зношаны, ✂.

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

  • Зношаныя боты.
  • З. матор.
  • З. арганізм (перан.).

|| наз. зношанасць, ✂.

зношвальнасць, ✂, ж.

Страта якасцей, псаванне чаго-н. пры выкарыстанні.

  • З. дэталей.

знудзець, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і знудзіцца.

знудзіцца, ✂; зак.

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

  • З. па родных.

знудзіць, ✂; безас.; зак. (разм.).

Зрабіцца блага, званітаваць.

знутры, прысл.

З унутранага боку.

  • Зачыніць дзверы з. на завалу.

знюхацца, ✂; зак.

  1. Пазнаць адзін аднаго па нюху.

    • Сабакі знюхаліся.
  2. перан., з кім. Уступіць у тайную змову, блізкія адносіны (разм. неадабр.).

знябыты, ✂ (разм.).

Змораны, змучаны.

  • З. ад доўгай хады.

знябыцца, ✂; зак. (разм.).

Змарыцца, змучыцца.

  • 3 за доўгую дарогу.

|| незак. знебывацца, ✂.