Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дратаваны, (разм.).

Звіты з трох тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

  • Дратаваная пуга.

дратаваць, ; незак. (разм.).

  1. Таптаць, вытоптваць нагамі.

    • Д. пасевы.
  2. Пра каня: раніць нагу падковай другой нагі.

|| зак. здратаваць, .

дратва, , ж.

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прым. дратвенны, .

драўніна, , ж.

  1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

  2. зб. Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

    • Нарыхтоўка драўніны.

|| прым. драўнінны, і драўняны, .

драўняны, .

  1. гл. драўніна і дрэва.

  2. Які здабываецца з драўніны.

    • Д. спірт.

драфа, , ж.

Буйная стэпавая птушка з доўгай шыяй і моцнымі нагамі.

  • Сямейства дроф.

|| прым. драфіны, .

драхлець, ; незак.

Станавіцца драхлым.

|| зак. адрахлець, і здрахлець, .

|| наз. драхленне, .

драхлы, .

  1. Слабы, нядужы ад старасці.

    • Д. стары.
  2. Які стаў трухлявым ад часу, ператварыўся ў пацяруху (аб прадметах).

    • Д. пень.

|| наз. драхласць, .

драхма, , ж.

  1. Сярэбраная манета ў старажытнай Грэцыі, а таксама грашовая адзінка ў сучаснай Грэцыі.

  2. Адзінка аптэкарскай вагі (роўная 3,73 г), што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

драціна, , ж. (разм.).

Кавалак дроту.

  • Прабіў нагу на драціну.