Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

горшаць, ✂; незак.

Рабіцца горшым, пагаршацца.

  • Самаадчуванне горшае.

горыч, ✂, ж.

  1. Горкі пах, смак.

    • Г. палыну.
    • Г. у роце.
  2. перан. Горкае пачуццё ад гора, крыўды, няўдачы.

    • Г. страты.
    • Г. ад незаслужанай крыўды.

госць, ✂, м.

  1. Той, хто наведвае каго-н. у хатніх абставінах.

    • Ехаць у госці.
    • Г., не дзьміся, еж, што ў місе (прыказка).
  2. Асоба, афіцыйна запрошаная прысутнічаць на сходзе, пасяджэнні.

    • Месцы для гасцей.

|| ж. госця, ✂.

|| прым. гасцявы, ✂.

  • Г. білет на канферэнцыю.

готы, ✂, м.

Група старажытнагерманскіх плямён.

|| прым. гоцкі, ✂.

готыка, ✂, ж.

Стыль сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры, які характарызуецца лёгкасцю канцовых збудаванняў стральчатага скляпення, багаццем рознакаляровага шкла і скульптурных арнаментаў.

|| прым. гатычны, ✂.

  • Гатычная архітэктура.
  • Г. шрыфт (які характарызуецца вуглаватасцю і завостранасцю літар).

гоцаць, ✂ і гоцкаць, ✂; незак. (разм.).

Шумна скакаць, падскокваць; падкідваць на руках.

  • Гоцкаць дзіця.

|| аднакр. гоцнуць, ✂.

|| наз. гоцанне, ✂ і гоцканне, ✂.