Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глыбінямер, , м.

Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін пазоў, вышыні выступаў у дэталях машын.

глыбока...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які знаходзіцца глыбока, на вялікай глыбіні (у 1 знач.), які ўдаецца ў глыбіню, напр. глыбоказалягальны, глыбокапрамярзальны,глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны;
  2. які знаходзіцца глыбока (у 2 знач.), напр. глыбокаразмешчаны (раён);
  3. глыбокі (у 4 знач.), напр. глыбокапаважаны, глыбокашаноўны.

глыбокапаважаны, .

Вельмі шаноўны (ужыв. пры ветлівым афіцыйным звароце).

глыбокі, .

  1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).

    • Глыбокая яма.
    • Рыба плавала глыбока (прысл.).
  2. Які знаходзіцца ў глыбіні (у 2 знач.) чаго-н., аддалены.

    • Г. тыл.
  3. перан. Недаступны, скрыты.

    • Глыбокая тайна.
  4. перан. Які валодае глыбінёй (у 3 знач.), модны, поўны.

    • Глыбокія пачуцці.
    • Глыбокія думкі.
  5. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці.

    • Глыбокая старасць.
    • Глыбокая ноч.

глынуць, ; зак.

  1. гл. глытаць.

  2. Перакусіць або выпіць (разм.).

    • Глыні трохі перад адыходам.

  • Глынуць гора (слёз) (разм.) — перанесці многа цяжкасцей.

глытаць, ; незак.

Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. праз стрававод.

  • Г. ежу.
  • Г. кнігі (перан. прагна і без разбору чытаць).
  • Г. слёзы (перан. старацца стрымаць слёзы).
  • Г. паветра (уцягваць у сябе).
  • Г. словы (перан. гаварыць хутка і неразборліва).

|| аднакр. глытнуць, .

|| наз. глытанне, .

|| прым. глытальны, .

глыток, , м.

  1. Аднаразовы рух мускулаў глытальных мышцаў пры глытанні.

    • Выпіць за два глыткі.
  2. Колькасць вадкасці, якая глытаецца за адзін раз.

    • Г. вады.

глюга, , ж. (разм.).

Дзюба ў драпежнай птушкі.

  • Груган звесіў глюгу.

глюгасты, .

З вялікай глюгай або падобны на глюгу.

  • Г. арол.
  • Г. нос.

|| наз. глюгастасць, .

глюкоза, , ж.

Вінаградны цукар, які ўтрымліваецца ў пладах раслін і жывёльных арганізмах.

|| прым. глюкозны, .