Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязмо́згі, ✂ (разм. лаянк.).

Дурны, бесталковы.

  • Б. баран.

бязмо́ўны, ✂.

  1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

    • Бязмоўная жывёліна.
  2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

    • Ён стаяў пануры і б.
  3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

    • Б. лес.

|| наз. бязмоўнасць, ✂.

бязмэ́тны, ✂.

Які не мае пэўнай мэты.

  • Бязмэтнае блуканне.

|| наз. бязмэтнасць, ✂.

бязно́гі, ✂.

  1. Які не мае нагі або ног.

  2. Без ножкі, без ножак (пра мэблю: разм.).

    • Б. стол.

|| наз. бязногасць, ✂.

бязра́дасны, ✂.

Пазбаўлены радасці, невясёлы.

  • Бязрадаснае жыццё.

|| наз. бязрадаснасць, ✂.

бязро́дны, ✂.

  1. Які не мае або не ведае родных.

    • Бязродная сірата.
  2. перан. Як страціў або парваў сувязь са сваім народам сваёй краінай.

    • Б. эмігрант.

|| наз. бязроднасць, ✂.

бязро́сны, ✂.

Без расы.

  • Бязросная раніца.

бязру́кі, ✂.

  1. Які не мае рукі або рук.

    • Б. інвалід.
  2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязрукасць, ✂.

бязры́б’е, ✂, н.

Адсутнасць або недахоп рыбы.

  • На бязрыб’і і рак рыба (прыказка).

бязры́бны, ✂.

У якім няма рыбы.

  • Бязрыбнае возера.