Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бра́ція, , ж.

  1. Манахі адной абшчыны або манастыра.

  2. (з азначэннем). Людзі аднаго круга; садружнасць (разм. жарт.).

    • Марская б.
    • Уся наша б.

бра́цкі, .

  1. гл. брат.

  2. Шчыры, сяброўскі, блізкі па духу.

    • Брацкая сустрэча.
    • Брацкае прывітанне.

  • Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, што загінулі ў баі.

бра́цтва, , н.

  1. Садружнасць, брацкі саюз.

    • Б. народаў.
  2. Рэлігійная абшчына, саюз.

бра́цца, ; незак.

  1. за каго-што. Хапацца рукамі за каго-н. або за які-н. прадмет.

    • Б. за рукі.
  2. за што. Пачынаць работу, якую-н. дзейнасць.

    • Б. за граблі.
  3. за што. Прыступаць да якой-н. справы.

    • Б. за вучобу.
  4. за каго-што. Прымаць меры ўздзеяння ў адносінах каго-, чаго-н. (разм.).

    • Б. за парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.
    • Б. за дысцыпліну.
  5. з інф. Прымаць на сябе абавязацельствы выканаць што-н.

    • Б. адрамантаваць жняярку.
  6. Пачынацца, наставаць (пра з’явы прыроды).

    • Мароз бярэцца нанач.
  7. Лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу).

    • Шчупак на хлеб не бярэцца.
  8. Ліпнуць, прыставаць.

    • Гразь бярэцца за боты.
  9. Расці, набірацца сілы (разм.).

    • Нядаўна палолі, а пустазелле зноў бярэцца.

  • Брацца за розум (разм.) — рабіцца разважлівым, станавіцца на правільны шлях.

  • Брацца за гуж (разм.) — пачынаць якую-н» сур’ёзную справу.

  • Брацца загрудкі (разм. неадабр.) — задзірацца, даходзіць да сутычкі.

  • Брацца ў рожкі (разм.) — выяўляючы сваю самастойнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца.

|| зак. узяцца, .

браць, ; незак.

  1. Захопліваць рукой (або чым-н. іншым), прымаць у рукі.

    • Б. хлеб са стала.
    • Б. мяшок на плечы.
    • Рыба сёння добра бярэ (перан. клюе).
  2. Авалодваць кім-, чым-н. і дамагацца ў барацьбе.

    • Б. у палон.
    • Б. штурмам крэпасць.
  3. Прымаць (з якой-н. мэтай, на пэўных умовах).

    • Б. на зборы.
    • Б. на работу.
  4. Атрымліваць у сваю ўласнасць, у сваё карыстанне.

    • Б. таксі.
    • Б. усё ад жыцця.
  5. чым. Перамагаць у схватцы; перамагаць з дапамогай чаго-н.

    • Б. хітрасцю. б.
    • Пераадольваць.
    • Б. бар’ер.
  6. Спаганяць што-н.

    • Б. штраф.
  7. Спраўна дзейнічаць (пра рэжучыя прадметы, зброю і пад.).

    • Брытва добра бярэ.
    • Ружжо далёка бярэ.
  8. што і чаго. Выкарыстоўваць, займаць, выдаткоўваць.

    • Машына бярэ многа бензіну.
  9. Трымацца пэўнага кірунку; накіроўвацца.

    • Б. прама.
  10. Дамаўляцца аб выкарыстанні чаго-н. і аказваць падтрымку каму-н.

    • Б. пад абарону.
    • Б. адпачынак.
  11. Купляць.

    • Б. білет.
  12. Есці, піць (часцей з адмоўем). Нічога ў рот не б.

  • Каплі ў рот не бярэ (разм.) — зусім не п’е спіртнога.

  • Браць з бою(-ем) — дамагацца чаго-н. энергічнымі дзеяннямі.

  • Браць горлам (разм. неадабр.) — дамагацца чаго-н. крыкам.

  • Браць за горла (жабры) (разм. неадабр.) — сілай прымушаць да чаго-н.

  • Браць да сэрца (разм.) — востра ўспрымаць і перажываць за што-н.

  • Браць голымі рукамі (з адмоўем «не») (разм.) — авалодваць кім-, чым-н. без асаблівых цяжкасцей.

  • Браць на пуп (разм.) — перанапружвацца фізічна.

  • Браць на цыгундар (разм.) — прыцягваць да адказнасці.

  • Браць пад казырок (разм.) — аддаваць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбора.

  • Браць ногі на плечы (у рукі) (разм. жарт.) — уцякаць што ёсць сілы.

  • Чорт яго (яе) не бярэ (разм.) — нічога не здараецца.

|| зак. узяць, .

|| наз. узяцце, .

брашу́ра, , ж.

Невялікая (не больш чым 48 старонак) кніжка.

  • Папулярная б.

|| памянш. брашурка, .

|| прым. брашурны, .

брашурава́ць, ; незак.

Сшываць лісты ў кнігу.

|| зак. збрашураваць, .

|| наз. брашураванне, і брашуроўка, .

|| прым. брашуравальны, і брашуровачны, .

  • Брашуравальная машына.
  • Брашуровачны цэх.

брашуро́ўшчык, , м.

Рабочы, які займаецца брашуроўкай.

|| ж. брашуроўшчыца, .

бро́вар, , м.

Вінакурны завод.

|| прым. броварскі, .

брод, , м.

  1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

    • Пераправіцца бродам.
  2. След, пракладзены ў траве.

    • Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бродавы, .