брацца дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
за каго-што. Хапацца рукамі за каго-н. або за які-н. прадмет.
- Б. за рукі.
-
за што. Пачынаць работу, якую-н. дзейнасць.
- Б. за граблі.
-
за што. Прыступаць да якой-н. справы.
- Б. за вучобу.
-
за каго-што. Прымаць меры ўздзеяння ў адносінах каго-, чаго-н. (размоўнае).
- Б. за парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.
- Б. за дысцыпліну.
-
з інфінітывам: Прымаць на сябе абавязацельствы выканаць што-н.
- Б. адрамантаваць жняярку.
-
Пачынацца, наставаць (пра з’явы прыроды).
- Мароз бярэцца нанач.
-
Лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу).
- Шчупак на хлеб не бярэцца.
-
Ліпнуць, прыставаць.
- Гразь бярэцца за боты.
-
Расці, набірацца сілы (размоўнае).
- Нядаўна палолі, а пустазелле зноў бярэцца.
-
іншае:
- Брацца за розум (размоўнае) — рабіцца разважлівым, станавіцца на правільны шлях.
- Брацца за гуж (размоўнае) — пачынаць якую-н» сур’ёзную справу.
- Брацца загрудкі (размоўнае неадабральнае) — задзірацца, даходзіць да сутычкі.
- Брацца ў рожкі (размоўнае) — выяўляючы сваю самастойнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца.
|| закончанае трыванне: узяцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)