браць,
-
Захопліваць рукой (або чым
-н. іншым), прымаць у рукі.- Б. хлеб са стала.
- Б. мяшок на плечы.
- Рыба сёння добра бярэ (
перан. клюе).
-
Авалодваць кім-, чым
-н. і дамагацца ў барацьбе.- Б. у палон.
- Б. штурмам крэпасць.
-
Прымаць (з якой
-н. мэтай, на пэўных умовах).- Б. на зборы.
- Б. на работу.
-
Атрымліваць у сваю ўласнасць, у сваё карыстанне.
- Б. таксі.
- Б. усё ад жыцця.
-
чым. Перамагаць у схватцы; перамагаць з дапамогай чаго
-н. - Б. хітрасцю. б.
- Пераадольваць.
- Б. бар’ер.
-
Спаганяць што
-н. - Б. штраф.
-
Спраўна дзейнічаць (пра рэжучыя прадметы, зброю
і пад. ).- Брытва добра бярэ.
- Ружжо далёка бярэ.
-
што і чаго. Выкарыстоўваць, займаць, выдаткоўваць.
- Машына бярэ многа бензіну.
-
Трымацца пэўнага кірунку; накіроўвацца.
- Б. прама.
-
Дамаўляцца аб выкарыстанні чаго
-н. і аказваць падтрымку каму-н. - Б. пад абарону.
- Б. адпачынак.
-
Купляць.
- Б. білет.
-
Есці, піць (часцей з адмоўем). Нічога ў рот не б.
Каплі ў рот не бярэ (
разм. ) — зусім не п’е спіртнога.Браць з бою(-ем) — дамагацца чаго
-н. энергічнымі дзеяннямі.Браць горлам (
разм. неадабр. ) — дамагацца чаго-н. крыкам.Браць за горла (жабры) (
разм. неадабр. ) — сілай прымушаць да чаго-н. Браць да сэрца (
разм. ) — востра ўспрымаць і перажываць за што-н. Браць голымі рукамі (з адмоўем «не») (
разм. ) — авалодваць кім-, чым-н. без асаблівых цяжкасцей.Браць на пуп (
разм. ) — перанапружвацца фізічна.Браць на цыгундар (
разм. ) — прыцягваць да адказнасці.Браць пад казырок (
разм. ) — аддаваць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбора.Браць ногі на плечы (у рукі) (
разм. жарт. ) — уцякаць што ёсць сілы.Чорт яго (яе) не бярэ (
разм. ) — нічога не здараецца.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)