Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сельдэрэй, ✂, м.

Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. сельдэрэевы, ✂.

селькор, ✂, м.

Скарачэнне: сельскі карэспандэнт.

  • Нататкі селькора.

|| ж. селькорка, ✂.

|| прым. селькораўскі, ✂.

сельпо, нескл., н.

Сельскае спажывецкае таварыства, а таксама магазін-кааператыў такога таварыства.

  • Купіць у с. прадукты.

|| прым. сельпоўскі, ✂.

сельсавет, ✂, м.

Скарачэнне: сельскі Савет народных дэпутатаў — прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў сельскім раёне.

  • Звярнуцца за даведкай у с.

|| прым. сельсавецкі, ✂.

сельскагаспадарчы, ✂.

Які мае адносіны да сельскай гаспадаркі.

  • Сельскагаспадарчая тэхніка.

сельскі, ✂.

  1. гл. сяло.

  2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.

    • С. клуб.
    • Сельская мясцовасць.

○

  • Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.

сельтэрскі, ✂:

  • сельтэрская вада або сельтэрская, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

    • Выпіць сельтэрскай.

селядзец, ✂, м.

Невялікая марская прамысловая рыба, якая ўжываецца ў ежу ў засоленым ці вэнджаным выглядзе.

  • Сярэднесалёны с.
  • Як у бочцы селядцоў (пра мноства людзей у цесным памяшканні; разм.).

|| прым. селядцовы, ✂.

  • С. промысел.
  • Сямейства селядцовых (наз.).

селядзечніца, ✂, ж.

Прадаўгаватая талерка для падачы на стол селядцоў.

селядзёўка, ✂, ж. (разм.).

Бочка ад селядцоў.