Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падмахнуць, ✂; зак. (разм.).

Падпісаць, паставіць свой подпіс пад чым-н. спехам ці не чытаючы таго, што падпісваеш.

  • П. загад.

|| незак. падмахваць, ✂.

падмацаванне, ✂, н.

  1. гл. падмацаваць.

  2. Тое, што падмацоўвае, служыць дапамогай, падтрымкай (пераважна пра дадатковыя людскія рэзервы).

    • Прыбылі свежыя падмацаванні.

падмацаваць, ✂; зак.

  1. Умацаваць дадаткова.

    • П. плот падпоркамі.
    • П. думку фактамі (перан.).
  2. Накарміць для надання сілы.

    • П. дойных кароў буракамі.

|| незак. падмацоўваць, ✂.

|| звар. падмацавацца, ✂.

|| незак. падмацоўвацца, ✂.

|| наз. падмацаванне, ✂ і падмацоўванне, ✂.

падмачыць, ✂; зак.

Даць падмокнуць.

  • П. паперу.

◊

  • Падмачыць рэпутацыю — знізіць чый-н. аўтарытэт, выставіць з нядобрага боку.

|| незак. падмочваць, ✂.

падмерзнуць, ✂; зак.

  1. Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.

    • Балота падмерзла.
    • На дварэ падмерзла (безас.).
  2. Крыху сапсавацца ад марозу, памерзнуць.

    • Яблыкі падмерзлі.

|| незак. падмярзаць, ✂.

падмесці, ✂; зак.

  1. гл. месці.

  2. Замесці пад што-н.

    • П. смецце пад лаўку.

|| незак. падмятаць, ✂.

|| наз. падмятанне, ✂.

падмеціць, ✂; зак.

Назіраючы, заўважыць, убачыць.

  • П. недахопы.

|| незак. падмячаць, ✂.

падмёрзлы, ✂ і падмерзлы, ✂.

Крыху мёрзлы, цвёрды ад марозу.

  • Падмёрзлыя яблыкі.

падмога, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і дапамога.

  • Прыслаць рабочых на падмогу.

падмоклы, ✂.

Крыху мокры.

  • Падмоклае сена.