падмерзнуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.
- Балота падмерзла.
- На дварэ падмерзла (безасабовая форма).
-
Крыху сапсавацца ад марозу, памерзнуць.
- Яблыкі падмерзлі.
|| незакончанае трыванне: падмярзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)