Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замкнуцца, ; зак.

  1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ.

    • Замок замкнуўся.
    • З. ў пакоі.
  2. Злучыцца канцамі.

    • Ланцуг электраправодкі замкнуўся.
    • Круг замкнуўся (перан. усё вытлумачылася, стала на свае месцы).
  3. перан., у што, у чым і без дапаўнення. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі.

    • З. ў сабе.
    • З. ў сваёй праблеме.

|| незак. замыкацца, .

|| наз. замыканне, .

  • Кароткае з. (спец.).

замкнуць, ; зак.

  1. Зачыніць на замок, на ключ.

    • З. дзверы.
    • З. хату.
  2. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

    • З. ката ў каморы.
    • З. паперы ў скрынку.
  3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.

    • З. электрычны ланцуг.
    • З. кола акружэння.

|| незак. замыкаць, .

|| прым. замыкальны, .

  • Замыкальныя мускулы (у малюска).

замлелы, (разм.).

  1. Анямелы, адзеравянелы.

    • Замлелыя ногі.
  2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).

    • Замлелая дзяўчынка.

|| наз. замлеласць, .

замнога, прысл. (разм.).

Мнагавата, занадта многа, больш, чым трэба.

замова, , ж.

Паводле забабонных уяўленняў: магічныя словы, якія валодаюць чароўнай або гаючай сілай.

  • З. ад хваробы.

|| прым. замоўны, .

  • Замоўныя словы.

замовіць, ; зак.

  1. Пахадайнічаць (за каго-, што-н.).

    • З. слова.
  2. Аказаць уздзеянне замовай.

|| незак. замаўляць, .

заможны, .

Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты.

  • Заможнае жыццё.

|| наз. заможнасць, .

замок, , м.

  1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.

    • Дзвярны з.
    • Заперці дзверы на з.
    • За сямю (дзесяццю) замкамі (перан. старанна схаваны).
    • На замку (запёрта).
    • Граніца на замку (перан. надзейна абаронена).
  2. Затвор агнястрэльнай зброі.

    • З. гарматы.
  3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).

  4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).

|| прым. замковы, і замочны, .

замокнуць, ; зак.

  1. Стаць мокрым, намокнуць.

    • Сена замокла.
    • Запалкі замоклі.
  2. Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы.

    • Бочка замокла.

|| незак. замакаць, .

заморак, , м. (разм.).

Кволая, фізічна недаразвітая істота.