Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сейсмічны, ✂.

Які мае адносіны да ваганняў зямной паверхні, да землетрасенняў.

  • Сейсмічныя хвалі.
  • Сейсмічныя з’явы.
  • Сейсмічная станцыя.
  • Сейсмічная разведка (вывучэнне будовы зямной кары шляхам назірання за штучна ўзбуджальнымі пругкімі хвалямі).

сейсмограф, ✂, м.

Прыбор для запісу ваганняў зямной паверхні ў час землетрасенняў або пры выбухах.

сейсмолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне сейсмалогіі.

сейф, ✂, м.

Незгаральная металічная шафа для захоўвання каштоўных папер, дакументаў і пад.

|| прым. сейфавы, ✂.

секанс, ✂, м.

У трыганаметрыі: функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам гіпатэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.

секатар, ✂, м.

Вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў, наразаюць чаранкі.

|| прым. секатарны, ✂.

секвестр, ✂, м. (кніжн.).

У цывільным праве: забарона карыстання якой-н. маёмасцю, якая накладаецца органамі ўлады.

  • Накласці с. на маёмасць.

секвестраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Накласці (накладаць) секвестр на што-н.

секвоя, ✂, ж.

Гіганцкае рэліктавае хваёвае дрэва, якое расце ў Паўночнай Амерыцы.

секс, ✂, м.

Усё тое, што адносіцца да палавога жыцця.

|| прым. сексуальны, ✂.