Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экстэрн, ✂, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

  • Скончы універсітэт экстэрнам.

экстэрнам:

  • здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

экстэрнат, ✂, м.

Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой-н. навучальнай установе.

экстэрытарыяльнасць, ✂, ж. (спец.).

Права дыпламатычных прадстаўнікоў, што знаходзяцца у якой-н. дзяржаве, падпарадкоўваюцца законам толькі сваёй дзяржавы; дыпламатычны імунітэт.

  • Э. пасла.

|| прым. экстэрытарыяльны, ✂.

эксцэнтрык​1, ✂, м.

Артыст цырка ці эстрады, які выконвае своеасаблівыя камічныя нумары, што вызначаюцца сваёй нечаканасцю.

эксцэнтрык​2, ✂, м. (спец.).

Металічны дыск, насаджаны на вярчальны вал так, што цэнтры дыска і вала не супадаюць; ужываецца ў машынах для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны.

эксцэнтрыка, ✂, (спец.).

У тэатры, цырку і іншых відах відовішч: востракамедыйнае, заснаванае на кантрастах і нечаканасцях адлюстраванне дзеянняў, учынкаў персанажаў.

  • Музычная э.
  • Цыркавая э.

|| прым. эксцэнтрычны, ✂.

  • Э. нумар.

эксцэнтрычны​1 ✂ прым.

  1. Заснаваны на рэзкіх гукавых ці зрокавых кантрастах, незвычайных, смешных прыёмах.

    • Э. трук.
  2. Вельмі дзіўны, своеасаблівы, мудрагелісты.

    • Эксцэнтрычныя выхадкі.

|| наз. эксцэнтрычнасць, ✂.

эксцэнтрычны​2, ✂, (спец.).

Які не мае агульнага цэнтра; проціл. канцэнтрычны.

  • Эксцэнтрычныя кругі.

эксцэс, ✂, м. (кніжн.).

  1. Крайняе праяўленне чаго-н.; празмернасць, нястрыманасць.

  2. Парушэнне грамадскага парадку.

    • Захоўваць вытрымку, ніякіх эксцэсаў!