Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трысцё, ✂, н., зб.

Трыснёг.

  • Рэчка зарасла трысцём.

трысціна, ✂, ж.

Сцябло трыснягу.

трысцянка, ✂, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая расце на балотах і берагах вадаёмаў і нагадвае трыснёг.

трытон, ✂, м.

  1. У антычнай міфалогіі: марское бажаство ў выглядзе напалову чалавека напалову рыбы, якое ўздымае або спыняе хвалі.

  2. Хвастатае земнаводнае сямейства саламандраў, падобнае на яшчарку.

трыумвірат, ✂, м.

  1. Саюз трох дзяржаўных дзеячаў для ажыццяўлення вярхоўнай улады.

    • Ваенны т.
  2. перан. Пагадненне трох асоб для сумеснай дзейнасці, звычайна палітычнай.

трыумф, ✂, м.

  1. Бліскучы поспех, урачыстасць (першапачаткова ў Старажытным Рыме — урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў сувязі з дасягнутай перамогай).

  2. Наогул выдатны поспех, бліскучая перамога ў чым-н.

    • Т. балета.

|| прым. трыумфальны, ✂.

трыумфаваць, ✂; незак. (разм.).

Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., поспеху ў чым-н.

трыумфатар, ✂, м. (кніжн.).

Пераможца, той, каго сустракаюць з трыумфам.

|| прым. трыумфатарскі, ✂.

трыцікале, нескл., н.

Новая збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.

трыццацігадовы, ✂.

  1. гл. трыццацігоддзе.

  2. Які праіснаваў 30 год.