Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трамбаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на трамбоне.

трамбоз, ✂, м. (спец.).

Утварэнне тромба ​1, тромбаў ​1.

|| прым. трамбозны, ✂.

трамбон, ✂, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру.

|| прым. трамбонны, ✂.

трамбоўка, ✂, ж.

  1. гл. трамбаваць.

  2. Трамбавальная машына, прылада для трамбавання.

трамвай, ✂, м.

Гарадская наземная электрычная чыгунка, а таксама поезд гэтай чыгункі, які складаецца з аднаго або некалькіх вагонаў.

○

  • Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

|| прым. трамвайны, ✂.

трамвайшчык, ✂, м.

Работнік трамвайнага транспарту.

|| ж. трамвайшчыца, ✂.

трамплін, ✂, м.

  1. Спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках.

    • Лыжны т.
  2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх-н. дзеянняў (кніжн.).

    • Дасягненні будуць трамплінам для далейшых дзеянняў.

|| прым. трамплінны, ✂.

транжыр, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які транжырыць, марнатравец.

|| ж. транжырка, ✂.

|| прым. транжырскі, ✂.

транжырыць, ✂; незак. (разм.).

Неразумна, без толку траціць што-н.

  • Т. грошы.

|| зак. растранжырыць, ✂.

|| наз. транжырства, ✂ і транжыранне, ✂.

транзістар, ✂, м.

  1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.

  2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.

|| прым. транзістарны, ✂.