Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глушэц, ✂, м.

  1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.

  2. Глухі чалавек (разм.).

|| прым. глушцовы, ✂.

глыб, ✂, ж.

Тое, што і глыбіня (у 2 знач.).

глыба, ✂, ж.

Вялікі кавалак, абломак цвёрдага рэчыва.

  • Г. лёду.

|| прым. глыбавы, ✂.

  • Г. россып.

глыбака...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «глыбока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. глыбакаводны, глыбакадонны, глыбакадумны.

глыбакаводдзе, ✂, н.

Высот ўзровень вады ў рацэ, вадаёме.

глыбакаводны, ✂.

  1. Паўнаводны, глыбокі, па якім могуць хадзіць судны.

    • Глыбакаводная рака.
  2. Які жыве або знаходзіцца на глыбіні ў вадзе.

    • Глыбакаводная фауна.

|| наз. глыбакаводнасць, ✂.

глыбакадумны, ✂.

  1. Поўны глыбокіх думак; удумлівы.

    • Г. паэт.
  2. Сур’ёзны, засяроджаны.

    • Г. выгляд.

|| наз. глыбакадумнасць, ✂.

глыбакаснежжа, ✂, н. (спец.).

Зімовы час глыбокіх снягоў.

глыбець, ✂; незак.

Станавіцца больш глыбокім.

|| зак. паглыбець, ✂.

глыбіня, ✂, ж.

  1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

    • Г. возера.
  2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

    • У глыбіні лесу.
  3. перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

    • Г. пачуцця.
    • Г. думак.

◊

  • Да глыбіні душы — вельмі моцна крануць, уразіць.

  • У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, скрытыя ад іншых.

  • У глыбіні вякоў — у далёкім мінулым.

|| прым. глыбінны, ✂.

  • Глыбінная бомба (супраць падводных лодак).
  • Глыбінная вёска (якая знаходзіцца далёка ад цэнтра).