Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пяцёрка, , ж.

  1. Лічба 5.

  2. Школьная адзнака «выдатна».

    • Вучыцца на пяцёркі.
  3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр. ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.

  4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).

    • Ехаць на пяцёрцы (аўтобус, тралейбус і пад. пад нумарам 5).

|| прым. пяцёрачны, .

пяці...

Першая частка складаных слоў у знач. які змяшчае пяць адзінак, складаецца з пяці адзінак, напр. пяцігадовы, пяцікапеечны, пяцірублёвы, пяцігадзінны.

пяцібор’е, , н.

Спартыўнае спаборніцтва па пяці відах спорту.

пяцігадовы, .

  1. гл. пяцігоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў 5 гадоў.

    • П. план.
    • Пяцігадовае дзіця.

пяцігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у 5 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 5 гадоў таму назад.

    • П. адкрыцця музея.

|| прым. пяцігадовы, .

пяцігодка, , ж.

  1. Перыяд у 5 гадоў.

  2. Пяцігадовы план развіцця эканомікі.

пяцідзесяцігадовы, .

  1. гл. пяцідзесяцігоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў 50 гадоў.

пяцідзесяцігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у 50 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 50 гадоў таму назад.

    • П. рэспублікі.
    • Адзначаць п. (пяцідзесяты дзень нараджэння).

|| прым. пяцідзесяцігадовы, .

пяцікласнік, , м.

Вучань пятага класа.

|| ж. пяцікласніца, .

пяцікласны, .

  1. Які складаецца з пяці класаў.

  2. У аб’ёме пяці класаў.

    • Пяцікласная адукацыя.