пяцёрка, , ж.

  1. Лічба 5.

  2. Школьная адзнака «выдатна».

    • Вучыцца на пяцёркі.
  3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр. ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.

  4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).

    • Ехаць на пяцёрцы (аўтобус, тралейбус і пад. пад нумарам 5).

|| прым. пяцёрачны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)