Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

п’яніць, ✂; незак.

Рабіць п’яным.

  • Віно п’яніць.
  • Духмяны пах квецені п’яніў галовы.
  • Поспехі п’яняць (перан.).

|| зак. ап’яніць, ✂.

п’янка, ✂, ж. (разм.).

  1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў.

    • Справіць п’янку.
  2. Тое, што і п’янства.

    • Прагулы з-за п’янкі.

п’янкі, ✂.

Тое, што і п’янлівы.

|| наз. п’янкасць, ✂.

п’янлівы, ✂.

Які прыводзіць да стану ап’янення, хмельны.

  • П. водар.

|| наз. п’янлівасць, ✂.

п’янства, ✂, н.

Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў.

  • Тут раней панавала невыводнае п.

п’янстваваць, ✂; незак.

Займацца п’янствам.

п’янчуга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. пагард.).

Тое, што і п’яніца.

|| памянш.-ласк. п’янчужка, ✂.

п’яны, ✂.

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

    • П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка).
    • Што ў цвярозага наўме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка).
    • П. ад радасці (перан.).
  2. Уласцівы захмялелым людзям.

    • П. голас.
  3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).

    • П. напітак.

пянька, ✂, ж.

Прадзільнае валакно з канопляў.

|| прым. пяньковы, ✂.

  • Пяньковыя вяроўкі вельмі моцныя.

пярвічны, ✂.

Які з’яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі, нізавы.

  • Пярвічная ячэйка.