Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пякельны, ✂.

  1. гл. пекла.

  2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).

    • Пякельная спёка.
    • П. боль.

пякотка, ✂, ж.

Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

пякучы, ✂.

  1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.

    • Пякучыя прамяні сонца.
    • П. боль.
  2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.

    • Пякучае гора.

|| наз. пякучасць, ✂.

пялегаваць, ✂; незак. (разм.).

Песціць, любоўна даглядаць.

  • П. дзіця.

|| наз. пялегаванне, ✂.

пялёнка, ✂, ж.

  1. Прасцінка, у якую закручваюць і спавіваюць грудных дзяцей.

  2. Суцэльны покрыў, тое што завалаквае, зацягвае з усіх бакоў (кніжн.).

    • Пушыстая п. снегу.
    • П. туману.

◊

  • 3 пялёнак (разм.) — з ранняга дзяцінства.

|| прым. пялёначны, ✂.

пялёстак, ✂, м.

Лісток з вяночка кветак.

  • Пялёсткі рамонка.

|| прым. пялёсткавы, ✂.

пяльцы, ✂.

Рама для нацягвання тканіны, на якой вышываюць.

  • Сядзець за пяльцамі.

п’янаваты, ✂.

Злёгку п’яны.

  • Насупраць сядзеў п. дзядзька.

п’янець, ✂; незак.

Станавіцца п’яным.

  • П. ад адной чаркі.
  • П. ад шчасця (перан.).

|| зак. зап’янець, ✂, сп’янець, ✂ і ап’янець, ✂.

|| наз. ап’яненне, ✂.

п’яніца, ✂, м.; ✂, ж..

Той, хто п’янствуе, алкаголік.

  • Непрабудны п.