Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчодры, .

  1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы.

    • Ш. чалавек.
    • Шчодрай рукой надзяляць каго-н. (не шкадуючы).
    • Ш. на пахвалу (перан. які з ахвотай, многа хваліць).
  2. Каштоўны, багаты.

    • Ш. падарунак.
    • Шчодра (прысл.) надзяляць каго-н. чым-н.
  3. перан. Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні.

    • Ш. бой.
    • Ш. дождж.

|| наз. шчодрасць, .

шчолач, , ж.

Растворанае ў вадзе едкае хімічнае рэчыва, якое ўтвараецца пры злучэнні солі з кіслатой і афарбоўвае лакмусавую паперу ў сіні колер.

|| прым. шчолачны, .

  • Шчолачная рэакцыя.

шчолачнасць, , ж.

Ступень насычанасці чаго-н. шчолаччу.

шчотка, , ж.

  1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.

    • Ш. для абутку.
    • Зубная ш.
    • Ш. для чысткі коней.
  2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).

  3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).

|| памянш. шчотачка, .

|| прым. шчотачны, .

шчоўк, , м.

  1. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога-н. механізма і пад.

    • Пачуўся металічны ш.
  2. вык. Шчоўкнуў (разм.).

    • Ш. курком.

шчоўкаць, ; незак.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

  • Шчоўкае замок у дзвярах.
  • У лазняку шчоўкаў салавей.
  • Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчоўкнуць, .

|| наз. шчоўканне, .

шчочка, , ж.

  1. гл. шчака.

  2. Тое, што і шчака (у 2 знач.; спец.).

    • Ш. абцугоў.
    • Ш. замка.

шчуп, , м. (спец.).

  1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

  2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

  3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

  4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.

шчупак, , м.

Драпежная прэснаводная рыба са сплюснутай выцягнутай галавой і доўгім тулавам.

  • Злавіць шчупака на вуду.

|| памянш. шчупачок, .

|| прым. шчупаковы, .

шчупакоў, .

Які належыць шчупаку.

  • Шчупаковы зубы.
  • Па шчупаковай волі або на шчупакова казанне (само сабою, як бы дзякуючы чарадзейству; разм.).