Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пыла...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пылу (у 1 знач.), напр. пылаадсмоктвальны, пылаадсос, пылаахоўны, пылаводанепранікальны, пылаўлоўнік, пылаўлоўны, пылаўсмоктвальны, пылаўтварэнне.

пылападобны, ✂.

Які мае выгляд пылу, парашку.

|| наз. пылападобнасць, ✂.

пыласос, ✂, м.

Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў, мэблі.

|| прым. пыласосны, ✂.

пылінка, ✂, ж.

Часцінка пылу.

пыліць, ✂; незак.

  1. Узнімаць, наносіць пыл.

    • П. венікам.
  2. Пакрываць пылам.

    • П. адзенне.

|| зак. напыліць, ✂ і запыліць, ✂.

|| звар. пыліцца, ✂.

|| зак. запыліцца, ✂.

пылок, ✂, м.

  1. гл. пыл.

  2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прым. пылковы, ✂.

пыльнік​1, ✂, м. (спец.).

Верхняя частка тычынкі кветкі, у якой знаходзіцца пылок.

|| прым. пыльнікавы, ✂.

пыльнік​2, ✂, м. (разм.).

Плашч, які засцерагае ад пылу.

пыльны, ✂.

  1. гл. пыл.

  2. Пакрыты, насычаны пылам.

    • П. дыван.
    • Работа не пыльная (перан. лёгкая, якая не патрабуе напружання; разм.).
  3. Які служыць для сцірання пылу.

    • Пыльная ануча.

пырнік, ✂, м.

Род травяністых раслін сямейства злакавых, асобныя віды якіх з’яўляюцца шкодным пустазеллем.

|| прым. пырнікавы, ✂.