Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пусцяковіна, , ж. (разм.).

Што-н., не вартае увагі, дробязь.

пусцяковы, (разм.).

Не варты ўвагі, дробязны.

  • Пусцяковае пытанне.
  • Пусцяковая справа (лёгка выканальная).

пута, , н.

  1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

  2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).

  3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.

    • Путы рабства.

путаць, ; незак.

Звязваць путам ногі коням.

  • П. каня.

|| зак. спутаць, .

|| наз. путанне, .

путч, , м. (кніжн.).

Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот.

|| прым. путчысцкі, .

путчыст, , м.

Удзельнік путчу.

|| прым. путчысцкі, .

пуф, , м.

Род мэблі — нізкае мяккае сядзенне без спінкі.

|| памянш. пуфік, .

пух, , м.

  1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

    • Гусіны п.
    • Казіны п.
  2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

    • П. на твары ў дзіцяці.
  3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

    • Тапаліны п.

  • Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

  • У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

    • Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушок, .

  • Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пуховы, .

  • Пуховая хустка (з казінага пуху).

пуха...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуху (у 1 знач.), напр. пухавязальны, пухапрадзенне.

пухавік, , м.

Тое, што і пярына.