Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пузырысты, ✂.

Пакрыты пузырамі, з пузырамі ў сярэдзіне.

  • Пузырыстае шкло.

пузырыцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі.

    • Раствор пузырыцца.
  2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру.

    • Кашуля пузырыцца.

пук, ✂, м.

  1. Звязка, ахапак.

    • П. лёну.
  2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе.

    • Цыбуля пайшла ў пукі.

|| памянш. пучок, ✂.

пукатасць, ✂, ж.

  1. гл. пукаты.

  2. Пукатае месца.

    • Пукатасці паверхні.

пукаты, ✂.

Тое, што і выпуклы.

  • Пукатае дно.
  • П. лоб.

|| наз. пукатасць, ✂.

пуловер, ✂, м.

Род трыкатажнага світэра без каўняра і засцежак.

|| прым. пуловерны, ✂.

пульверызатар, ✂, м.

Прыбор для распырсквання вадкасці дробнымі часцінкамі.

|| прым. пульверызатарны, ✂.

пульверызацыя, ✂, ж.

Распырскванне вадкасці пульверызатарам.

пулька, ✂, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

пульпа, ✂, ж. (спец.).

  1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.

  2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.

  3. Зробленая і разрэджаная руда.