Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шухнуць, ; зак. (разм.).

  1. Адным прыёмам зрабіць што-н.

    • Ш. вады на агонь.
    • Шухнуў вобземлю (паваліўся).
  2. Хутка абваліцца, спаўзці, з’ехаць уніз.

    • Зямля шухнула ў яму.
  3. Нечакана настаць, надысці.

    • Шухнула пацяпленне.

шушукацца, ; незак. (разм.).

Шаптацца, гаварыць адзін з адным па сакрэту.

  • Ш. ў кутку.

|| наз. шушуканне, .

шушукаць, ; зак. (разм.).

Шаптаць, гаварыць па сакрэту.

|| наз. шушуканне, .

шхеры, .

Скалы і невялікія скалістыя астравы каля марскіх берагоў, зрэзаных фіёрдамі.

|| прым. шхерны, .

шхуна, , ж.

Марское судна, якое мае дзве або некалькі мачтаў з касымі парусамі.

шчабятаць, ; незак.

  1. Спяваць (пра ластавак, шчыглоў і некаторых птушак).

  2. перан. Гаварыць хутка, безупынна (пра дзяцей, маладых жанчын; разм. жарт.).

|| наз. шчэбет, і шчабятанне, .

шчабятуха, , ж. (разм.).

  1. Птушка, якая безупынна шчабеча.

    • Ластаўка-ш.
  2. перан. Пра дзяўчынку, маладую жанчыну, якія няспынна гавораць (разм. жарт.).

шчадрэц, і шчадроўкі, , м. (разм. уст.).

Звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года, сам гэты вечар і песня, якая спяваецца ў гэты вечар.

|| прым. шчадрэцкі, і шчадроўскі, .

шчака, , ж.

  1. Бакавая частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.

    • Чырвоныя шчокі.
    • Пацалаваць у шчаку.
  2. Бакавая плоская частка чаго-н. (спец.).

    • Ш. сякеры.

|| памянш. шчочка, .

|| прым. шчочны, .

  • Шчочная мышца.

шчакасты, (разм.).

Які мае тоўстыя, пульхныя шчокі (у 1 знач).

  • Ш. хлопец.

|| наз. шчакастасць, .