Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экскурсія, , ж.

  1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

    • Э. ў музей.
    • Паехаць на экскурсію ў Мінск.
  2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсійны, .

  • Э. аўтобус.
  • Э. сезон.
  • Экскурсійнае бюро.

экслібрыс, , м.

Па-мастацку аформлены кніжны знак, які наклейваецца на ўнутраным баку вокладкі кнігі і паказвае на прыналежнасць яе ўладальніку.

|| прым. экслібрысны, .

экспазіцыя, , ж.

  1. Размяшчэнне якіх-н. прадметаў у пэўным парадку для агляду.

    • Э. твораў мастака.
  2. Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора, у якой выкладаюцца матывы, што ў іх развіваюцца (спецыяльны тэрмін).

|| прым. экспазіцыйны, .

экспанаваць, ; зак. і незак.

Выставіць (выстаўляць) для агляду.

|| наз. экспанаванне, .

экспанат, , м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду.

  • Музейны э. (таксама перан. пра што-н. вельмі старое, даўнейшае; разм. жарт.).

|| прым. экспанатны, .

экспанент, , м. (спец.).

Той, хто экспануе каго-, што-н.

|| прым. экспаненцкі, .

экспансіўны, , ж. (кніжн.).

Які бурна, нястрымана выяўляе свае пачуцці.

|| наз. экспансіўнасць, .

экспансія, , ж. (кніжн.).

  1. Агрэсіўная палітыка, накіраваная на распаўсюджанне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву на іншыя краіны з мэтай захопу чужых тэрыторый і рынкаў збыту.

  2. Пашырэнне, распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы.

    • Э. эпідэмій.

экспансіянізм, , м. (кніжн.).

Палітыка экспансій (у 1 знач.).

|| прым. экспансіянісцкі, .

экспансіяніст, , м.

Агрэсар, прыхільнік экспансій.

|| прым. экспансіянісцкі, .