Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трухлявець, ; незак.

Тое, што і трухлець.

трухлявы, .

Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу, струхлеў.

  • Т. пень.

|| наз. трухлявасць, .

трухляк, , м.

Трухлявы кавалак чаго-н. (звычайна дрэва).

трухляціна, , ж. (разм.).

Тое, што струхлела, разбурана ў працэсе гніення.

  • Ад балота несла трухляцінай.

труцень, , м.

  1. Самец у пчалінай сям’і.

  2. перан. Той, хто жыве за кошт чужой працы.

    • Быць трутнем.

|| прым. трутневы, .

труціцца, ; незак. (разм.).

Прымаць атруту з мэтай самагубства або зазнаваць шкоднае дзеянне атрутнага рэчыва.

|| наз. тручэнне, .

труціць, ; незак.

Знішчаць атрутай.

  • Т. мышэй.

|| зак. вытруціць, .

|| наз. тручэнне, .

трушанка, , ж.

Тое, што і трасянка.

трушком, прысл.

Дробнай рыссю.

  • Конь бег т.

трушок, , м. (разм.).

Павольны бег, трух.

  • Конь перайшоў на т.