Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рукакрылыя, , н. (спец.).

Атрад млекакормячых з прыстасаванымі для палёту пярэднімі канечнасцямі (лятучыя мышы і крыланы).

рукамыйнік, , м.

Невялікі вісячы ўмывальнік.

рукапацісканне, , н.

Пацісканне адзін аднаму правай рукі ў знак прывітання, падзякі.

  • Сяброўскае р.
  • Абмяняцца рукапацісканнямі.

рукапашны, .

  1. Пра бой, сутычку: які ажыццяўляецца халоднай зброяй, штыкамі, прыкладамі.

    • Рукапашная сутычка.
  2. рукапашная: Такая сутычка, бой.

    • Пайсці ў рукапашную.

рукапіс, , м.

  1. Арыгінал або копія тэксту, напісанага ад рукі ці аддрукаванага на пішучай машынцы.

    • Рукапісы пісьменніка.
    • Аддаць р. у набор.
  2. Помнік пісьменнасці, які адносіцца пераважна да часу ўзнікнення кнігадрукавання.

    • Вывучэнне старажытных рукапісаў.

|| прым. рукапісны, .

  • Р. тэкст.
  • Р. аддзел бібліятэкі.

рукапрыкладства, , н. (разм.).

Нанясенне пабояў.

  • Справа дайшла да рукапрыкладства.

рукасты, (разм.).

  1. З доўгімі, вялікімі рукамі.

    • Р. дзяцюк.
  2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

    • Р. гаспадарнік.

|| наз. рукастасць, .

рукаў, , м.

  1. Частка адзення, якая пакрывае руку.

    • Доўгія рукавы (да кісці).
    • Кароткія рукавы (якія закрываюць плячо).
  2. Адгалінаванне ад галоўнага рэчышча ракі.

    • Р. Нёмана.
  3. Шланг для падачы вадкасцей або сыпучых цел, газаў.

    • Пажарны р.
    • Р. млына.
    • Усмоктвальны р.

|| памянш. рукаўчык, .

|| прым. рукаўны, .

рукаўчык, , м.

  1. гл. рукаў.

  2. звычайна мн. Род прышыўной манжэты.

    • Сукенка з белымі рукаўчыкамі.

рукзак, , м.

Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі.

  • Паходны р.

|| прым. рукзачны, .