Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лезгіны, , м.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. лезгінка, .

|| прым. лезгінскі, .

лезці, ; незак.

  1. Карабкацца, узбірацца, падымацца куды-н.

    • Л. на гару.
    • Л. на дрэва.
  2. Пранікаць, уваходзіць куды-н. тайком, крадучыся.

    • Л. ў чужы сад.
  3. Забірацца рукой унутр чаго-н.

    • Л. ў кішэню.
  4. Настойліва ўмешвацца ў чужыя справы, жыццё і пад. (разм.).

    • Л. не ў сваю справу.
  5. (звычайна з адмоўем). Уваходзіць, змяшчацца, быць якраз (пра абутак, адзенне).

    • Туфлі не лезуць на нагу.
  6. Насоўвацца, налазіць, спаўзаць.

    • Шапка лезе на вочы.
  7. Надаедліва прыставаць, звяртацца з чым-н. да каго-н. (разм.).

    • Не лезь ты з такім глупствам.
  8. Увязвацца ў што-н. непрыемнае.

    • Л. ў бойку.
  9. Прыставаць назойліва.

    • Чаго ты да яго лезеш?
  10. Выпадаць (пра валасы, поўсць).

  11. Імкнуцца стаць кім-н., заняць больш высокую пасаду (разм.).

    • Л. ў начальнікі.
  12. Распаўзацца, ірвацца.

    • Сукенка лезе па швах.

  • Аж вочы на лоб лезуць (разм.) — вочы шырока адкрыліся ад цяжару.

  • Лезці (перціся) на ражон (разм.) — рабіць што-н. рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу.

  • Лезці не ў сваё карыта (разм.) — умешвацца не ў свае справы.

  • Лезці сляпіцаю ў вочы (разм.) — назойліва прыставаць.

леі, , ж.

Нашыўкі з моцнай тканіны ці скуры на кавалерыйскіх штанах у тых месцах, якія пры яздзе труцца аб сядло.

лейбарыст, , м.

Член «Рабочай партыі Вялікабрытаніі», а таксама ў некаторых іншых краінах «рабочых партый», якія праводзяць палітыку рэформ.

|| ж. лейбарыстка, .

|| прым. лейбарысцкі, .

лейб-...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: які знаходзіцца пры манарху, служыць пры двары, напр. лейб-медык, лейб-гвардыя.

лейка1, , ж.

  1. Прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.

  2. Пасудзіна для палівання раслін ў выглядзе вядра з трубкай.

|| прым. леечны, .

лейка2, , ж.

Род вузкаплёначнага фотаапарата.

лейкапластыр, , м.

Тканінная палоска з нанесенай на яе змацавальнай клейкай масай, якая накладваецца на скуру.

|| прым. лейкапластырны, .

лейкацыты, , м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацытны, і лейкацытарны, .

лейкоз, , м.

Пухліннае захворванне крывятворнай тканкі.

|| прым. лейкозны, .