лезці,
-
Карабкацца, узбірацца, падымацца куды
-н. - Л. на гару.
- Л. на дрэва.
-
Пранікаць, уваходзіць куды
-н. тайком, крадучыся.- Л. ў чужы сад.
-
Забірацца рукой унутр чаго
-н. - Л. ў кішэню.
-
Настойліва ўмешвацца ў чужыя справы, жыццё
і пад. (разм. ).- Л. не ў сваю справу.
-
(звычайна з адмоўем). Уваходзіць, змяшчацца, быць якраз (пра абутак, адзенне).
- Туфлі не лезуць на нагу.
-
Насоўвацца, налазіць, спаўзаць.
- Шапка лезе на вочы.
-
Надаедліва прыставаць, звяртацца з чым
-н. да каго-н. (разм. ).- Не лезь ты з такім глупствам.
-
Увязвацца ў што
-н. непрыемнае.- Л. ў бойку.
-
Прыставаць назойліва.
- Чаго ты да яго лезеш?
-
Выпадаць (пра валасы, поўсць).
-
Імкнуцца стаць кім
-н. , заняць больш высокую пасаду (разм. ).- Л. ў начальнікі.
-
Распаўзацца, ірвацца.
- Сукенка лезе па швах.
Аж вочы на лоб лезуць (
разм. ) — вочы шырока адкрыліся ад цяжару.Лезці (перціся) на ражон (
разм. ) — рабіць што-н. рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу.Лезці не ў сваё карыта (
разм. ) — умешвацца не ў свае справы.Лезці сляпіцаю ў вочы (
разм. ) — назойліва прыставаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)