Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыхаваць, ✂; зак. (разм.).

Схаваць на які-н. выпадак.

  • П. капейку на чорны дзень.

|| незак. прыхоўваць, ✂.

прыхаджанін, ✂, м.

Веруючы, які належыць да якога-н. прыхода.

|| ж. прыхаджанка, ✂.

прыхадны, ✂.

Які з’яўляецца куды-н. на час для выканання абавязкаў, для лячэння, але не жыве, не знаходзіцца там пастаянна.

  • Прыхадная нянька.
  • Прыхадныя хворыя.

прыхапіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Узяць з сабою.

    • П. памочніка.
  2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

    • П. грошай у каго-н.
  3. Застаць, заспець.

    • Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.
  4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

    • П. валасы грэбенем.
  5. Пашкодзіць (марозам).

    • Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла кветкі.

|| незак. прыхопліваць, ✂.

прыхарашыцца, ✂; зак. (разм.).

Апрануцца прыгожа, надаць сабе прыгажэйшы выгляд.

|| незак. прыхарошвацца, ✂.

|| наз. прыхарошванне, ✂.

прыхарашыць, ✂; зак. (разм.).

  1. Зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд.

    • П. горад к святу.
  2. перан. Падаць у больш прыгожым выглядзе, чым у сапраўднасці.

    • П. героя.
    • П. праўду.

|| незак. прыхарошваць, ✂.

|| наз. прыхарошванне, ✂.

прыхварнуць, ✂ і прыхварэць, ✂; зак.

Захварэць няцяжка, ненадоўга.

прыхвасцень, ✂, м. (разм. пагард.).

Тое, што і падхалім, угоднік.

  • Панскі п.

прыхваткамі, прысл.

У перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі, урыўкамі.

  • Світэр вязала п.

прыхворваць, ✂; незак. (разм.).

Хварэць часта, але не моцна.

  • У апошні час стары прыхворвае.