Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прытча, ✂, ж. (кніжн.).

У старажытнай літаратуры; іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам.

  • П. пра блуднага сына.

|| прым. прытчавы, ✂.

прытым, злуч.

Да таго ж, акрамя таго (ужыв. звычайна ў спалучэнні са злучнікамі «і», «ды», «а»).

  • Ён малавопытны і п. мяккахарактарны.

прыўдарыць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць рабіць што-н. хутчэй, паднаціснуць.

    • Трэба п., бо не выканаем норму.
  2. Пачаць заляцацца, валачыцца.

    • П за суседкай.

|| незак. прыўдараць, ✂.

прыўзняты, ✂.

  1. Бадзёры, ажыўлены.

    • П. настрой.
  2. Высокі, урачысты.

    • П. тон.

|| наз. прыўзнятасць, ✂.

прыўзняць, ✂; зак.

Трохі ўзняць, падняць.

  • П. галаву.

|| незак. прыўзнімаць, ✂.

|| звар. прыўзняцца, ✂.

|| незак. прыўзнімацца, ✂ і прыўздымацца, ✂.

прыўнесці, ✂; зак.

Уключыць, унесці што-н. дадатковае, пабочнае.

  • Рэчаіснасць прыўнесла ў жыццё многа змен.

|| незак. прыўносіць, ✂.

|| наз. прыўнясенне, ✂.

прыўстаць, ✂; зак.

Прыпадняцца, устаць не на ўвесь рост.

  • П. з месца.

|| незак. прыўставаць, ✂.

прыфастрыгаваць, ✂; зак.

Прышыць буйнымі шыўкамі.

  • П. каўнер.

|| незак. прыфастрыгоўваць, ✂.

|| наз. прыфастрыгоўка, ✂ і прыфастрыгоўванне, ✂.

прыфрантавы, ✂.

Які знаходзіцца паблізу фронту, каля фронту.

  • Прыфрантавая зона.

прыфранціцца, ✂; зак. (разм.).

Франтавата апрануцца, прыбрацца.