Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прытаміць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і стаміць.

  • П. коней.

|| незак. прытамляць, ✂.

прытанцоўваць, ✂; незак.

Рабіць нагамі рухі, падобныя да танцавальных.

  • П. ад холаду.

прытаптацца, ✂; зак.

Прымяцца ад хаджэння.

  • Трава ў садзе прытапталася.

|| незак. прытоптвацца, ✂.

прытаптаць, ✂; зак.

Прымяць нагамі.

  • П. траву.

|| незак. прытоптваць, ✂.

прытармазіць, ✂; зак.

Трохі затармазіць.

  • П. на скрыжаванні дарог.

|| незак. прытарможваць, ✂.

прытарочыць, ✂; зак. (спец.).

Прывязаць рамнямі рамянямі, тарокамі (да сядла).

|| незак. прытарочваць, ✂.

прытаўчы, ✂; зак.

  1. што чым. Прыправіць затаўкай.

    • П. боршч салам.
  2. Збіць, пабіць; дабіць (разм.).

    • Прытаўклі небараку да паўсмерці.

|| незак. прытоўкваць, ✂.

прытварыцца, ✂; зак.

Прыняць на сябе які-н. выгляд з мэтай увесці ў зман.

  • П. глухім.

|| незак. прытварацца, ✂.

прытвор, ✂, м.

Уваходнае памяшканне з заходняга боку царквы.

  • У прытворы храма.

прытворны, ✂.

Які падманна выдаецца за сапраўднае, шчырае.

  • П. смех.
  • Прытворная сур’ёзнасць.
  • Прытворна (прысл.) згадзіцца.

|| наз. прытворнасць, ✂.