Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыручыцца, ✂; зак.

Стаць ручным, прывыкнуць да чалавека.

  • Алень хутка прыручыўся.

|| незак. прыручацца, ✂.

прыручыць, ✂; зак.

Прыручыць да выканання волі чалавека, зрабіць ручным, паслухмяным.

  • П. дзікага кабана.
  • П. нелюдзімага юнака (перан.).

|| незак. прыручаць, ✂.

|| наз. прыручэнне, ✂.

прырэзаць​1, ✂; зак.

Адразаючы шляхам межавання, прыбавіць.

  • П. зямлі.

|| незак. прыразаць, ✂.

|| наз. прыразанне, ✂.

|| наз. прырэз, ✂ і прырэзка, ✂.

прырэзаць​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Умярцвіць, канчаткова дарэзаўшы.

    • П. падбітага звера.
  2. Зарэзаць.

    • Такі бандыт і п. можа.

|| незак. прыразаць, ✂ і прырэзваць, ✂.

прырэйкавы, ✂, (спец.).

Які знаходзіцца каля лініі чыгункі.

  • Прырэйкавая пляцоўка.

прысадзісты, ✂.

  1. Маларослы і моцнага складу.

    • Прысадзістая постаць.
  2. перан. Нізкі, але шырокі, тоўсты.

    • П. дуб.

|| наз. прысадзістасць, ✂.

прысады, ✂.

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).

  • Шлях абрамлялі бярозавыя прысады.

прысак, ✂, м.

Гарачы, распалены попел.

  • Пячы бульбу ў прыску.

прысватацца, ✂; зак. (разм.).

Пра жаніха; пасватацца.

|| незак. прысватвацца, ✂.

прысватаць, ✂; зак. (разм.).

Знайшоўшы (жаніха, нявесту), пасватаць.

|| незак. прысватваць, ✂.