Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шуканы, .

Якога шукаюць, які неабходна адшукаць.

  • Знайсці шуканую кнігу.

шукаць, ; незак.

  1. Старацца знайсці або выявіць.

    • Ш. у поцемках клямку.
    • Ш. неабходную кнігу.
    • Ш. праўду.
    • Ш. вачамі каго-н. (старацца ўбачыць).
  2. Старацца атрымаць.

    • Ш. заступніцтва.
    • Ш. работу або работы.
    • Ш. дапамогі.
  3. Імкнуцца да новага (у навуцы, мастацтве).

|| наз. шуканне, .

шула, і шуло, , н.

  1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна.

    • Хата на шулах, без вуглоў.
  2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот.

    • Навесіць вароты на шулы.

шулер, , м.

Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама (перан.) увогуле махляр.

|| прым. шулерскі, .

  • Ш. прыём (таксама перан. махлярскі, несумленны).

шулерства, , н.

Махлярская гульня, прыёмы шулера.

шум1, , м.

  1. Гукі, якія зліліся ў громкае гучнае і нязладжанае гучанне.

    • Ш. прыбою.
    • Ш. матораў.
    • Без шуму перамяшчацца.
    • Узняўся ш.
    • Ш. у зале.
  2. перан. Ажыўленае абмеркаванне, выкліканае павышаным інтарэсам да чаго-н.

    • Фільм выклікаў ш.
  3. Гук з няяснай танальнасцю (спец.).

    • Шумы ў сэрцы.
  4. Сварка, крыкі, гучнае выражэнне незадавальнення.

    • Што там за ш. у суседзяў?
    • Чаго ўзнялі ш., супакойцеся!

|| прым. шумавы, .

шум2, , м. (разм.).

Пеністы налёт на паверхні супу і пад. пры кіпенні, а таксама пена на сырадоі.

шумавік, , м.

  1. Работнік тэатра, кіно, які стварае шумавыя эфекты.

  2. Музыкант, які іграе на шумавых інструментах.

шумавы, , (спец.).

  1. гл. шум ​1.

  2. Які ўтварае громкія гучныя рознахарактарныя гукі.

    • Шумавыя музычныя інструменты (трашчоткі, лыжкі, талеркі, званочкі, кастаньеты і пад.).
    • Ш. аркестр (які складаецца з ударных і шумавых інструментаў).
    • Шумавое афармленне радыёперадачы.

шумець1, ; незак.

  1. Утвараць, рабіць шум (у 1 знач.).

    • Шуміць бор.
    • Шуміць дождж.
    • Шуміць у галаве (няясна ў думках ад стомленасці, моцнага перажывання, ап’янення).
    • У вушах шуміць (пра слыхавое раздражненне).
  2. Гучна выражаць незадаволенасць, сварыцца, крычаць.

    • Няма чаго ш. з-за дробязі.
  3. Ажыўлена абмяркоўваць што-н., рабіць прадметам усеагульнай увагі.

    • Ш. пра свае дасягненні.