шумець1,
-
Утвараць, рабіць шум (у 1
знач. ).- Шуміць бор.
- Шуміць дождж.
- Шуміць у галаве (няясна ў думках ад стомленасці, моцнага перажывання, ап’янення).
- У вушах шуміць (пра слыхавое раздражненне).
-
Гучна выражаць незадаволенасць, сварыцца, крычаць.
- Няма чаго ш. з-за дробязі.
-
Ажыўлена абмяркоўваць што
-н. , рабіць прадметам усеагульнай увагі.- Ш. пра свае дасягненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)