Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымусовы, ✂.

Які праводзіцца, робіцца па прымусу.

  • Прымусовыя работы.

|| наз. прымусовасць, ✂.

прымусоўка, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Прымусовая работа; тое, што робіцца па прымусу.

прымхі, ✂, ж.

Забабоны, забабонныя прыметы.

прымхлівы, ✂.

Прасякнуты прымхамі, заснаваны на прымхах.

  • П. чалавек.

|| наз. прымхлівасць, ✂.

прымчацца, ✂; зак.

Прыехаць, прыбегчы вельмі хутка.

  • Прымчаўся конны атрад.

прымы, ✂.

Пражыванне мужчыны пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі.

  • Пайсці ў п.

прымыканне, ✂, н.

  1. гл. прымкнуць.

  2. У граматыцы: падпарадкавальная сувязь, пры якой граматычна залежным з’яўляецца слова, якое не мае формазмянення, а таксама дзеепрыслоўе, інфінітыў і форма ступені параўнання.

    • П. прыслоўя да дзеяслова.

прымыкаць, ✂; незак.

  1. гл. прымкнуць.

  2. Размяшчацца зусім побач.

    • Сенажаць прымыкае да возера.

прымянімы, ✂.

Такі, які можна прымяняць.

  • П. спосаб.

|| наз. прымянімасць, ✂.

прымяніць, ✂; зак.

Ажыццявіць на справе.

  • П. веды на практыцы.

|| незак. прымяняць, ✂.

|| наз. прымяненне, ✂.