Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штых, , м.

Тое, што і штык.

штэмпель, , м.

Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай.

  • Паштовы ш.

|| прым. штэмпельны, .

штэмпеляваць, ; незак.

Ставіць штэмпель на што-н.

|| зак. заштэмпеляваць, .

|| наз. штэмпеляванне, .

штэпсель, , м.

Вілка для ўключэння ў электрычную сетку пераносных апаратаў (радыёпрыёмнікаў, лямп і пад.).

|| прым. штэпсельны, .

шуба, , ж.

  1. Зімовае верхняе адзенне з футра.

    • Лісіная ш.
  2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл.

    • Ш. вавёркі.

|| прым. шубны, .

шугаць, ; незак.

  1. Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

    • Шугаў пажар.
    • Шугае агонь.
    • З акон шугала полымя.
    • Над лесам шугае зарыва.
    • На дварэ шугала вясна (перан.).
  2. Прыліваць да твару (пра кроў).

    • Кроў шугае ў твар.
  3. Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

    • Цяпло шугае ў твар.
  4. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

    • Ш. імянінніка.
  5. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

    • Птушкі шугаюць угару.
    • Велічныя сосны шугаюць у неба (перан. высяцца).
  6. Добра расці, буяць.

    • Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугануць, .

|| наз. шуганне, .

шукаемы, .

У матэматыцы: які неабходна вызначыць, устанавіць.

  • Шукаемая велічыня.
  • Знайсці шукаемае (наз.).

шукальнік, , м.

  1. Чалавек, заняты пошукам, здабываннем чаго-н.

    • Ш. жэньшэню.
    • Шукальнікі алмазаў.
    • Ш. прыгод.
  2. Прыстасаванне ў розных прыборах, якое аблягчае знаходжанне якога-н. прадмета, аб’екта (спецыяльны тэрмін).

    • Ш. у фотаапараце.

|| ж. шукальніца, .

|| прым. шукальніцкі, .

шукальны, .

  1. Які выказвае пошук каго-, чаго-н.

    • Шукальныя рухі.
  2. Які імкнецца здабыць чыю-н. прыхільнасць, спагаду.

    • Ш. погляд.

шуканне, , н.

  1. гл. шукаць.

  2. Імкненне да чаго-н. новага, старэнні знайсці новыя шляхі (у навуцы, мастацтве).

    • Творчыя шуканні.