Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыкрасць, ✂, ж.

  1. гл. прыкры.

  2. Пачуццё раздражнення, незадавальнення, крыўды ў выніку чаго-н.

    • П. бярэ.
    • Адказаць з прыкрасцю.
  3. Тое, што выклікае гэта пачуццё, непрыемнасць.

    • Прычыніць каму-н. п.

прыкруціць, ✂; зак.

  1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

    • П. гайку.
    • П. засаўку да дзвярэй.
  2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

    • П. рукі да спіны.
  3. Круцячы, убавіць, укараціць.

    • П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкручваць, ✂.

прыкры, ✂.

  1. Непрыемны; пакутлівы, цяжкі.

    • П. дождж.
    • Прыкрае маўчанне.
  2. Які выклікае пачуццё незадавальнення, крыўдны.

    • П. выпадак.
  3. Надакучлівы, нязносны.

    • П. боль.
  4. Прытарны, агідны.

    • Прыкрая ласкавасць.

|| наз. прыкрасць, ✂.

прыкрыкнуць, ✂; зак.

Крыкнуць — з пагрозай, загадам.

  • П. на дуроніка.

|| незак. прыкрыкваць, ✂.

прыкрыцца, ✂; зак.

  1. Накрыцца, пакрыцца.

    • П. газетай.
    • П. ад сонца.
  2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

    • П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрывацца, ✂.

|| наз. прыкрыцце, ✂ і прыкрыванне, ✂.

прыкрыцце, ✂, н.

  1. гл. прыкрыцца, -ць.

  2. Прадмет, за якім можна схавацца.

    • Стаць пад п.
  3. Вайсковая часць, падраздзяленне, якое ахоўвае, прыкрывае каго-, што-н.

    • Артылерыйскае п.
    • Група прыкрыцця.

прыкрыццё, ✂, н.

Ахова, заслона.

  • Пад прыкрыццём агню зенітных батарэй.

прыкрыць, ✂; зак.

  1. Закрыць, накрыць.

    • П. чыгунок накрыўкай.
  2. Абараніць дзеяннямі войск.

    • П. з аўтаматаў хвост калоны.
  3. перан. Схаваць, не выявіць.

    • П. сваё хваляванне.
  4. Ліквідаваць, закрыць (разм.).

    • П. ларок.

|| незак. прыкрываць, ✂.

|| наз. прыкрыцце, ✂ і прыкрыванне, ✂.

прыкуп, ✂, м.

У некаторых картачных гульнях: карты, якія атрымліваюць у дадатак да здадзеных.

  • Казырны кароль у прыкупе.

|| прым. прыкупны, ✂.

прыкупіць, ✂; зак.

  1. каго-што і каго-чаго. Купіць дадаткова.

    • П. бульбы.
  2. У некаторых картачных гульнях: атрымаць у прыкупе.

    • П. дзесятку і даму.

|| незак. прыкупляць, ✂ і прыкупліваць, ✂.

|| наз. прыкупка, ✂ і прыкупліванне, ✂.