Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгонніцтва, ✂, н.

  1. Тое, што і прыгоннае права.

  2. Рэакцыйная ідэалогія прыхільнікаў прыгоннага права.

|| прым. прыгонніцкі, ✂.

прыгонны​1 ✂ прым.

Прыгнаны, дастаўлены (сухім або водным шляхам) з другога месца.

  • П. лес.
  • Прыгонная жывёла.

прыгонны​2 ✂ прым.

  1. гл. прыгон ​2.

  2. Які адносіцца да грамадскага ладу, пры якім памешчык меў права на прымусовую працу, маёмасць і асобу, прымацаваных да зямлі і належачых яму сялян.

    • Прыгоннае права (грамадскі лад, заснаваны на такім праве памешчыка).
    • Прыгонная гаспадарка.

прыгорак, ✂, м.

Невялікая горка, пагорак, узгорак.

  • Спусціцца з прыгорка.

прыгрэбці, ✂; зак.

Зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

  • П. сена да стога.

|| незак. прыграбаць, ✂.

прыгрэў, ✂, м.

  1. гл. прыгрэць.

  2. Месца, дзе прыгравае сонца.

    • На прыгрэвах чарнела зямля.

прыгрэцца, ✂; зак. (разм.).

Сагрэцца ў цёплым месцы або ўкрыўшыся чым-н.

  • П. каля агню.
  • П. пад цёплай коўдрай.

|| незак. прыгравацца, ✂.

прыгрэць, ✂; зак.

  1. Абагрэць крыху, злёгку або зверху.

    • Прыгрэла сонца.
  2. перан. Прылашчыўшы, прытуліць (у 2 знач.; разм.);

    • П. сірату.

|| незак. прыграваць, ✂.

|| наз. прыгрэў, ✂ і прыграванне, ✂.

прыгубіць, ✂; зак.

Каштуючы што-н., толькі дакрануцца губамі.

  • Толькі прыгубіла і паставіла чарку.

|| незак. прыгубліваць, ✂.

прыгук, ✂, м.

Вельмі кароткі і няясны дадатковы гук, які суправаджае асноўны.