Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прозвішча, , м.

Спадчыннае сямейнае найменне, якое дадаецца да ўласнага асабістага імя.

  • Дзявочае п. (да замужжа).

пройгрыш, , м.

  1. Няўдачны для каго-н. зыход гульні, спаборніцтва і пад.

    • Застацца ў пройгрышы.
  2. Сума грошай, страчаная пры гульні.

    • Вялікі п.

|| прым. пройгрышны, .

пройма, , ж.

  1. Адтуліна, паглыбленне ў чым-н., паміж чым-н. У пройме дзвярэй паказалася галава.

    • П. паміж хмарамі.
  2. Прарэз для рукава (спец.).

|| прым. пройменны, і проймавы, .

пролежань, , м.

У ляжачых хворых: амярцвенне скураных покрываў той часткі цела, на якой доўга і нерухома ляжаць.

|| прым. пролежневы, .

промах, , м.

  1. Удар, выстрал міма цэлі.

    • Біць без промаху.
  2. перан. Памылка, хіба.

    • Зрабіць п.

  • Не промах хто (разм.) — пра чалавека кемлівага, лоўкага.

  • Тэты хлопец не п.

промысел, , м.

  1. Здабыванне чаго-н., паляванне.

    • П. жэмчугу.
    • П. собаля.
  2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.

    • Паляўнічы п.
    • Рыбалоўны п.
  3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.

    • Ганчарны п.
    • Кавальскі п.
  4. мн. Прамысловае прадпрыемства здабыўнога тыпу.

    • Нафтавыя промыслы.
    • Саляныя промыслы.

|| прым. прамысловы, і промыславы, .

  • Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу).
  • Прамысловая (промыславая) кааперацыя.

пропаведзь, , ж.

  1. Прамова рэлігійна-павучальнага зместу.

    • Сказаць п.
  2. перан., чаго. Распаўсюджванне якіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

    • П. новых ідэй.

пропадам:

  • Прападзі ты пропадам! (разм.) — вокліч у знач.: згінь, знікні (звычайна пры выказванні прыкрасці, раздражнення).

    • Прападзі ён пропадам са сваімі грашыма!

пропісь, , ж.

Узоры правільнага і прыгожага пісьма.

  • Вучыцца пісаць па пропісях.

пропуск, , м.

  1. гл. прапусціць.

  2. Дакумент на права ўваходу, уезду куды-н.

    • Паказаць п.
    • Уваход па пропусках.
  3. Тое, што і пароль (спец.).

  4. Няяўка на сходы, заняткі і пад.

    • Наведваць лекцыі без пропускаў.
  5. Не запоўненае, не занятае чым-н. месца (напр. у тэксце чаго-н.).

    • У канспекце многа пропускаў.

|| прым. прапускны, .