Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праштурхацца, ✂; зак.

Штурхаючыся, прабрацца праз натоўп.

  • П. ў першыя рады.

|| незак. праштурхвацца, ✂ і праштурхоўвацца, ✂.

праштурхнуць, ✂; зак.

Прасунуць штуршком.

  • П. корак у бутэльку.
  • П. справу (перан. прасунуць, паскорыць).

|| незак. праштурхваць, ✂ і праштурхоўваць, ✂.

|| наз. праштурхоўванне, ✂ і праштурхванне, ✂.

прашукаць, ✂; зак.

Правесці які-н. час у пошуках.

  • Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

прашча, ✂, ж.

Старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў.

прашчупаць, ✂; зак.

  1. Шчупаючы, выявіць, адчуць, праверыць.

    • П. пухліну.
  2. перан. Назіраючы, даследуючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

    • П. веды новага работніка.
    • П. глебу (тое, што і пазандзіраваць глебу).

|| незак. прашчупваць, ✂.

|| наз. прашчупванне, ✂.

прашчур, ✂, м. (кніжн.).

Далёкі продак, родапачынальнік.

прашыўка, ✂, ж.

  1. гл. прашыць.

  2. Тое, што і прошва.

|| прым. прашывачны, ✂.

прашыўны, ✂.

Прашыты наскрозь.

  • Прашыўная падэшва.

прашыць, ✂; зак.

  1. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.

    • П. падэшвы.
    • П. каўнер.
  2. Прастрэліць куляй, снарадам; зрашэціць кулямі, асколкамі снарадаў (разм.).

    • Куля прашыла калена.
    • П. варожую калону кулямётнай чаргой.
  3. Правесці які-н. час за шыццём.

    • П. увесь вечар.

|| незак. прашываць, ✂.

|| наз. прашыўка, ✂ і прашыванне, ✂.

прашэнне, ✂ (уст.).

Пісьмовае хадайніцтва аб чым-н.

  • Падаць п.