Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

працадзіць, ✂; зак.

  1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.

    • П. малако.
  2. перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.

|| незак. працэджваць, ✂.

|| наз. працэджванне, ✂.

працаёмкі, ✂.

Які патрабуе вялікай затраты працы.

  • Лён — працаёмкая культура.

|| наз. працаёмкасць, ✂.

працаздольны, ✂.

Здольны да працы.

  • Працаздольная частка насельніцтва.

|| наз. працаздольнасць, ✂.

  • Страта працаздольнасці.

працалюбівы, ✂.

Які вызначаецца вялікай любоўю да працы.

  • П. хлопец.

працатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне працай, працэсамі працы,

|| прым. працатэрапеўтычны, ✂.

працаўладкаванне, ✂, н. (афіц.).

Уладкаванне на працу, забеспячэнне працай каго-н.

  • П. выпускнікоў вучылішча.

працаўладкаваць, ✂; зак. (афіц.).

Забяспечыць працай каго-н.

працаўнік, ✂, м.

  1. Той, хто працуе.

    • Сумленны п.
  2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

    • Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўніца, ✂.

працверазіцца, ✂; зак.

Стаць цвярозым (у 1 знач.).

|| незак. працверажацца, ✂ і працвярэжвацца, ✂.

|| наз. працверажэнне, ✂ і працвярэжванне, ✂.

працверазіць, ✂; зак.

Прывесці ў цвярозы стан.

|| незак. працвярэжваць, ✂ і працверажаць, ✂.

|| наз. працвярэжванне, ✂ і працверажэнне, ✂.