Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падаставаць, ; зак.

  1. Дастаць, выцягнуць усё, многае або вялікую колькасць чаго-н.

    • П. кнігі з шафы.
  2. Выняць што-н. схаванае — пра ўсіх, многіх.

    • Касцы падаставалі сваю перакуску і пачалі есці.
  3. Раздабыць што-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Дзе яны падаставалі такія ракеткі?

падасыпаць, ; зак.

Дасыпаць да якога-н. узроўню ўсё, многае або дасыпаць якую-н. колькасць чаго-н. ва ўсё, многае.

  • П. мяшкі збожжам.

падатак, , м.

Дзяржаўны збор з насельніцтва і прадпрыемстваў.

  • Падаходны п.
  • Браць п.
  • Абкладаць падаткам.

|| прым. падаткавы, .

падаткаплацельшчык, , м. (афіц.).

Плацельшчык падаткаў.

|| ж. падаткаплацельшчыца, .

падаткнуць, ; зак.

Заткнуць знізу ці пад што-н.

  • П. падол спадніцы.
  • П. коўдру.

|| незак. падтыкаць, .

падатлівы, .

  1. Які лёгка паддаецца фармоўцы, апрацоўцы.

    • Напаленае жалеза падатлівае.
  2. Згаворлівы, уступчывы.

    • П. чалавек.
    • П. характар.

|| наз. падатлівасць, .

падахвоціцца, ; зак. (разм.).

Добраахвотна ўзяцца за якую-н. справу, прапанаваць зрабіць што-н.

  • П. збегаць па хлеб.
  • П. дапамагчы бацьку.

|| незак. падахвочвацца, .

падахвоціць, ; зак.

Выклікаць жаданне што-н. рабіць.

  • П. ехаць па дровы.
  • П. каго-н. да размовы.

|| незак. падахвочваць, .

|| наз. падахвочванне, .

падаходны, .

Які адпавядае даходу.

  • П. падатак.

падацца, ; зак.

  1. Пасунуцца, ссунуцца з месца.

    • П. ўсім целам назад.
    • Дзверы лёгка падаліся пад напорам.
  2. Адправіцца, накіравацца куды-н. (разм.).

    • П. ў горад.
    • П. на вучобу.
  3. перан. Прыметна пагоршаць, пастарэць.

    • Стары вельмі падаўся за апошні год.

|| незак. падавацца, .