падацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Пасунуцца, ссунуцца з месца.
- П. ўсім целам назад.
- Дзверы лёгка падаліся пад напорам.
-
Адправіцца, накіравацца куды-н. (размоўнае).
- П. ў горад.
- П. на вучобу.
-
пераноснае значэнне: Прыметна пагоршаць, пастарэць.
- Стары вельмі падаўся за апошні год.
|| незакончанае трыванне: падавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)