Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пратухаць, ✂; незак.

Тое, што і тухнуць ​2.

|| зак. пратухнуць, ✂.

|| наз. пратуханне, ✂.

пратухлы, ✂.

Які пратух, нясвежы.

  • П. сыр.

пратэжыраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Рабіць пратэкцыю.

|| наз. пратэжыраванне, ✂.

пратэжэ, нескл., м. і ж., ✂ (кніжн.).

Асоба, якая карыстаецца чыёй-н. пратэкцыяй.

  • Гэты юнак — ваш п.

пратэз, ✂, м.

Прыстасаванне, вырабленае ў форме якой-н. часткі цела ўзамен страчанай прыроднай.

  • Зубныя пратэзы.

|| прым. пратэзны, ✂.

пратэзаваць, ✂; незак.

Вырабіць (вырабляць) пратэз.

  • П. руку.

|| наз. пратэзаванне, ✂.

пратэктар​1, ✂, м. (спец.).

Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.

пратэктар​2, ✂, м. (спец.).

Патоўшчаная частка пакрышкі, якая непасрэдна сутыкаецца з дарогай.

|| прым. пратэктарны, ✂.

  • Пратэктарная рызіна.

пратэктарат, ✂, м.

  1. Форма залежнасці, пры якой слабейшая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна падпарадкавана мацнейшай імперыялістычнай дзяржаве.

  2. Краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.

    • На тэрыторыі пратэктарата.

пратэкцыя, ✂, ж.

Апякунства, падтрымка каго-н. ва ўладкаванні на работу, у прасоўванні па службе і пад.

  • Зрабіць пратэкцыю каму-н.
  • Уладкавацца куды-н. па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцыйны, ✂.