Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пратаўхацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Таўхаючыся, прабіцца наперад праз натоўп.

  2. Правесці які-н. час таўхаючыся.

    • Гадзіны дзве пратаўхаўся ў чарзе.

пратаць, ✂; зак.

Растаць або стаць талым.

  • Снег пратаў да зямлі.

|| незак. пратаваць, ✂.

пратачыцца, ✂; зак.

Точачыся, прабрацца праз што-н.

  • Мыш пратачылася праз шчыліну.

|| незак. праточвацца, ✂.

пратачыць, ✂; зак.

  1. Пра чарвей, насякомых, мышэй: праесці, зрабіўшы вузкія дзірачкі.

    • Шашаль пратачыў дошку.
  2. Такарным разцом зрабіць канаўку, вузкую адтуліну ў вырабе (спец.).

  3. Пра цякучую ваду: прамыць дзірку, рэчышча ў глебе.

  4. Правесці які-н. час, займаючыся тачэннем чаго-н.

|| незак. праточваць, ✂.

|| наз. праточванне, ✂.

праткнуць, ✂; зак.

Пракалоць глыбока, наскрозь.

  • П. шпількай палец.

|| незак. пратыкаць, ✂.

пратока, ✂, ж.

  1. Бакавое адгалінаванае рэчышча, а таксама рукаў ракі, які злучае два вадаёмы.

    • Возера злучаецца з ракой пратокай.
  2. Вузкая злучальная поласць, канал (спец.).

    • Жоўцевая п.

|| прым. праточны, ✂.

пратон, ✂, м. (спец.).

Элементарная часцінка з дадатным зарадам, якая ўваходзіць у састаў усіх атамных ядраў.

|| прым. пратонны, ✂.

праточны, ✂.

  1. гл. пратока.

  2. Пра ваду, вадаём: цякучы, не стаячы.

    • Праточная вада.
    • Праточнае возера.
  3. Які мае адносіны да руху струменя вадкасці або газу (спец.).

    • П. элемент (у пнеўмааўтаматыцы).

|| наз. праточнасць, ✂.

праточына, ✂, ж.

Прамытая вадой адтуліна, праход.

пратрава, ✂, ж.

Рэчыва, якім пратраўліваюць што-н.